Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 340 с.: іл.
СЛУЖБА МОЎНАЙ ДАВЕДКІ
Сёння пачала працу служба моўнай даведкі Інстытута мовазнаўства.
Задаваць пытанні і чытаць адказы на іх цяпер можна на сайце https://daviedka.bnkorpus.info.
Супрацоўнікі нашага інстытута могуць даць адказы на пытанні, якія датычацца
► правапісу,
► вымаўлення,
► граматычных формаў,
► значэння і ўжывання слоў і выразаў.
Таксама вы можаце атрымаць адказы на пытанні пра гісторыю беларускай мовы, народныя гаворкі, этымалогію, лінгвістычныя выданні.
З правіламі карыстання нашай службы можна азнаёміцца тут: https://daviedka.bnkorpus.info/about/.
Калі ласка, звяртайцеся!
Круглы стол «С.М. Некрашэвіч – заснавальнік нацыянальнай лексікаграфіі: да 140-годдзя з дня нараджэння»
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у пасяджэнні круглага стала «С.М. Некрашэвіч – заснавальнік нацыянальнай лексікаграфіі: да 140-годдзя з дня нараджэння», якое адбудзецца 12 мая 2023 г. у 11.00, аўд. 302.
Прыкладная праграма круглага стала:
- Сцяпан Некрашэвіч — арганізатар нацыянальнай мовазнаўчай навукі на этапе яе станаўлення (В. М. Курцова).
- Унікальная архіўная знаходка 2023 года — «Прынцыпы ўкладання слоўніка жывой беларускай мовы» (В. У. Мартысюк).
- Адлюстраванне запазычанняў у дыялекталагічных выданнях: ад краёвых слоўнікаў да сучаснасці (В. М. Курцова).
- Спецыфіка апісання ўстойлівых спалучэнняў слоў у тлумачальных слоўніках (А. М. Лапцёнак).
Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі
Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Ін-т гісторыі; уклад.: А. Б. Доўнар, В. У. Міцкевіч; навук. рэд. В. У. Міцкевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 293 с.: іл. – (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Международная научная конференция «РУССКИЙ ЯЗЫК В СОВРЕМЕННОМ БИЛИНГВАЛЬНОМ ПРОСТРАНСТВЕ»
27 апреля 2023 г. в Институте языкознания имени Якуба Коласа Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси состоялась Международная научная конференция «Русский язык в современном билингвальном пространстве», организованная отделом белорусско-русских языковых связей. Данная научная конференция по своему содержанию и направленности была связана с комплексом мероприятий, приуроченных к Году русского языка как языка межнационального общения в странах Содружества Независимых Государств.
Прэзентацыі кнігі “Вайна – трагедыя і памяць народа : расказваюць сведкі падзей : зборнік дыялектных тэкстаў”
Шаноўныя калегі!
3 мая 2023 г. у 14.30 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыі кнігі “Вайна – трагедыя і памяць народа : расказваюць сведкі падзей : зборнік дыялектных тэкстаў”.
Кніга ўбачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука” ў сакавіку 2023 г.
З ЧАСОЎ МІНУЛЫХ: ПА СТАРОНКАХ БЕЛАРУСКІХ ЛЕТАПІСАЎ
Зручна жыць на свеце будзе,
Калі ёсць свой летапісец
(Янка Купала)
Супрацоўнікі «Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» ладзяць частыя сустрэчы з чытачамі бібліятэкі імя Янкі Купалы. 30сакавіка 2023 года перад навучэнцамі філіяла БДЭУ «Мінскі гандлёвы каледж» выступіла галоўны навуковы супрацоўнік, доктар філалагічных навук, прафесар Мароз Валянціна Канстанцінаўна з паведамленнем пра летапісную спадчыну нашага народа.
Яна адзначыла, што амаль 500-гадовы перыяд летапісання ўвабраў у сябе шмат значных падзей беларускай гісторыі – пра палітычную барацьбу паміж вялікімі князямі, дынастычныя шлюбы, пераможныя бітвы, а таксама пра рупны клопат нашых продкаў у адстойванні пытанняў веры, разгортванні адукацыі і асветы.
.
Уважаемые коллеги!
Международная научная конференция «РУССКИЙ ЯЗЫК В СОВРЕМЕННОМ БИЛИНГВАЛЬНОМ ПРОСТРАНСТВЕ», посвященная Году русского языка как языка межнационального общения в странах СНГ, состоится 27 апреля 2023 г.
Пленарное заседание пройдет по адресу: г. Минск, ул. Сурганова, д. 15, Центральная научная библиотека им. Якуба Коласа НАН Беларуси, конференц-зал (ауд. 110).
Начало заседания – 10.00.
Вайна – трагедыя і памяць народа. Расказваюць сведкі падзей
Вайна – трагедыя і памяць народа. Расказваюць сведкі падзей : зб. дыялект. тэкстаў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад.: В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч, Т. М. Трухан ; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – 519 с.
ISBN 978-985-08-.