
КРУГЛЫ СТОЛ “ДЫЯЛЕКТНЫЯ ТЭКСТЫ ЯК КРЫНІЦА ПА ЗАХАВАННІ КУЛЬТУРНА-МОЎНАЙ І ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА”, ПРЫМЕРКАВАНЫ ДА ГОДА ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ

Запрашаем на працу!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае на працу ў аддзел сучаснай беларускай мовы супрацоўнікаў з вышэйшай філалагічнай адукацыяй, якія ведаюць беларускую мову, валодаюць камп’ютарам, змогуць працаваць над стварэннем “Слоўніка мовы твораў Якуба Коласа”.
Звяртайцеся:
Тэл. +375-29 120 97 40 – Валянціна Паўлаўна Русак
СУСТРЭЧА СТУДЭНТАЎ З ГІСТОРЫКАМІ МОВЫ І ДЫЯЛЕКТОЛАГАМІ
21 чэрвеня 2022 г. студэнты першага курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Ірына Аляксандраўна Буторына наведалі філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Круглы стол “Дыялектныя тэксты як крыніца па захаванні культурна-моўнай і гістарычнай памяці беларускага народа”
29 чэрвеня 2022 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудзецца круглы стол “Дыялектныя тэксты як крыніца па захаванні культурна-моўнай і гістарычнай памяці беларускага народа”, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.
Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
- Курцова В. М. Беларускі нацыянальны тэкстаграфічны фонд: крыніцы тэкстаў і іх тэматычная разнастайнасць.
- Кунцэвіч Л. П. Сведкі трагічных падзей: тэксты як крыніца ўспамінаў пра вайну і пасляваенныя гады.
- Трухан Т. М. Тэксты як крыніца ўспамінаў пра лёсы людзей.
- Маліцкі Ю. В. Тэксты як крыніца краязнаўчых звестак.
- Хвіланчук Ю. Л. Адметныя сінтаксічныя рысы гаворак цэнтральнай дыялектнай зоны (паводле выдання “Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона”(2009)).
Месца правядзення: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 3-ці паверх, аўд. 302).
Пачатак работы ў 14:00.
Форма правядзення: вочна-дыстанцыйная.
Далучыцца да мерапрыемства можна будзе праз платформу Zoom.
Спасылка для падключэння: https://us02web.zoom.us/j/85605861998?pwd=8N0mpGwjXGCA4qhqVwLn91_T55x1_n.1.
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 856 0586 1998.
Код доступу: Wa0mi1.
Запамінальная сустрэча на астравецкай зямлі
8 чэрвеня ў Астраўцы Гродзенскай вобласці прайшло адметнае мерапрыемства пад назвай “Роля старабеларускай пісьмовай спадчыны і беларускіх народных гаворак ва ўмацаванні гістарычнай памяці народа”.
ЖАМЧУЖЫНА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА “ЖЫЦІЕ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ”: ГІСТОРЫЯ І ВЫДАННЕ
У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска ў рамках цыкла навукова-папулярных лекцый, уключаных у план мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па патрыятычным выхаванні ў 2022 г. 12 мая прайшла чарговая сустрэча наведвальнікаў бібліятэкі з супрацоўнікамі аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (раней адбыліся: навукова-папулярная лекцыя “Праект стагоддзя беларускай гуманітарыстыкі: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы»”, 23 лютага 2022 г., майстар-клас на тэму “Янка Купала – пра беларускую мову”, 22 сакавіка 2022 г., навукова-папулярная лекцыя “Пісьмовая праваслаўная спадчына Беларусі: з гісторыі выдання”, 13 красавіка 2022 г.).
Міжнародная навуковая канферэнцыя “ЭТНАЛІНГВІСТЫКА І ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА: ДЫЯХРАНІЧНЫ І СІНХРАНІЧНЫ АСПЕКТЫ МІЖМОЎНАГА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ”, Мінск, 2 – 3 лістапада 2022 г.
Шаноўныя калегі!
2 – 3 лістапада 2022 г. у ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння”.
Неабходная інфармацыя для ўдзелу ў канферэнцыі размешчана ў інфармацыйным лісце.
Запрашаем да ўдзелу!
«Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (Прэс-рэліз)
29 верасня 2022 г. у 10-00
Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»
адбудзецца Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы»
Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) па праву займае адно з найбольш пачэсных месцаў у сузор’і славутых імёнаў, якімі ганарыцца беларускі народ. Сваімі творамі пісьменнік унёс неацэнны ўклад у духоўную культуру народа, актыўна садзейнічаў станаўленню нацыянальнай свядомасці беларусаў, выхаванню патрыятызму, пачуцця гонару за сваю Бацькаўшчыну, любові да роднай прыроды, да людзей працы. Колас з’яўляецца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. Вытокі Коласавай мовы – у жывой народнай гаворцы, у вуснай творчасці, у крыніцах мастацкай літаратуры беларускага і іншых славянскіх народаў.
“ТАЯМНІЦЫ ФАЛЬКЛОРНЫХ ЭКСПЕДЫЦЫЙ”: ЛЕКЦЫЯ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ БДПУ ІМЯ М. ТАНКА
25 красавіка 2022 г. Т.М. Аліферчык, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы, і А.М. Боганева, загадчык сектара этналінгвістыкі і фальклору, прачыталі лекцыю “Таямніцы фальклорных экспедыцый” для студэнтаў 1–2 курсаў факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.
Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Т.М. Аліферчык і А.М. Боганева штогод выязджаюць у экспедыцыі, таму іх практычны вопыт можа быць карысным для маладых збіральнікаў.