
Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Лявонавіч Капылоў і загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Вераніка Мікалаеўна Курцова 3-4 кастрычніка ўдзельнічалі ў рабоце Другога форуму рэгіёнаў Украіны і Рэспублікі Беларусь, які адбыўся ў Жытоміры. На гэтым міжрэгіянальным форуме праходзіла многа важных міждзяржаўных мерапрыемстваў, на якіх прапаноўваліся рэальныя і патэнцыяльныя шляхі супрацоўніцтва нашай краіны з суседняй. Адметным складнікам у комплексе агульных мерапремстваў былі навуковыя. Навуковыя імпрэзы мелі разнавектарны характар. Адна з іх – круглы стол "Захаванне моўнага, культурнага і прыроднага асяроддзя трансгранічных тэрыторый: гісторыя і сучаснасць", які праходзіў на базе Жытомірскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко.






З друку выйшла 2-е выданне манаграфіі В. А. Шклярыка «Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы». У кнізе на шырокім фактычным матэрыяле (больш за 30 тысяч найменняў), частка якога яшчэ не была ў навуковым звароце, разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці мікратапонімаў з усёй прасторы Усходняга Палесся. 







