
28 сакавіка адбылася сустрэча першага намесніка дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літатуры НАН Беларусі А.А. Лукашанца і дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылова з прадстаўнікамі Эстонскага літаратурнага музея – Марэ Кыйвэ (загадчык аддзялення фалькларыстыкі, дырэктар Цэнтра эстонскіх перадавых даследаванняў, доктар філасофіі), Пірэт Воолад, (старшы навуковы супрацоўнік аддзялення фалькларыстыкі, доктар філасофіі), Андрэс Купер'янаў (навуковы супрацоўнік аддзялення фалькларыстыкі, магістр філасофіі).
Сустрэча адбылася ў межах міжнароднага навукова-даследчага беларуска-эстонскага праекта, у якім удзельнічаюць у тым ліку супрацоўнікі сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута.


У Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В. Петрышэнкі 14-га сакавіка прайшло пасяджэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці 1 верасня 2019 года. У пасяджэнні прыняў удзел член Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў. 









