
З 17 па 21 чэрвеня супрацоўнікі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ірына Галуза, Юрый Маліцкі і Вадзім Шклярык знаходзіліся ў планавай дыялекталагічнай экспедыцыі, якая праходзіла ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці, на радзіме беларускага лексікографа І. І. Насовіча (1788–1877). Дзякуючы спрыянню намесніка старшыні Чавускага райвыканкама Т. М. Радзівілінай і актыўнаму ўдзелу загадчыка аддзела па адукацыі М. У. Варанцова і загадчыка сектара культуры Н. В. Кандраценка акадэмічныя даследчыкі на працягу некалькіх дзён былі забяспечаны транспартам і падтрымкай на месцах.



З 27 па 31 мая супрацоўнікі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, загадчык аддзела Вераніка Мікалаеўна Курцова і вядучы навуковы супрацоўнік Любоў Пятроўна Кунцэвіч, былі ў дыялекталагічнай экспедыцыі ў Сенненскім раёне.
Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium : сборник научных статей / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания имени Якуба Коласа ; редкол.: И. JI. Копылов (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2019. – Вып. 16. – 339 с.






