Падзяка ўручана на агульным сходзе НАН Беларусі 26.04.2018
Запрашаем Вас на сустрэчу.
На чарговай сустрэчы ў межах цыклу культурна-асветніцкіх лекцый-дыскусій паспрабуем разабрацца, чаму 400-годдзе Беларускага кнігадрукавання адзначылі ў 1925 годзе, а 500-годдзе прыйшлося ўжо на 2017-ы.
Справа ў тым, што раней гісторыю айчыннага кнігадрукавання вялі ад “Апостала” Францыска Скарыны, які быў надрукаваны ў 1525 годзе ў Вільні.
Лекцыя "Граффити как лингвистический и психологический феномен"
26 красавіка 2018 г. а 14 г. у аўд. 302 кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ Аляксандр Міхайлавіч Калюта прачытае лекцыю "Граффити как лингвистический и психологический феномен".
Народная проза Акцябршчыны

ISBN 978-985-08-2258-1.
Абвешчаны набор у аспірантуру і дактарантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на 2018 год
Абвешчаны набор у аспірантуру і дактарантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на 2018 год на спецыяльнасці: 10.02.01 – Беларуская мова; 10.02.03 – Славянскія мовы; 10.02.02 – Руская мова
План прыёму:
Спецыяльнасць Навуковыя стажыроўкі ў Эстонскім літаратурным музеі![]() Супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі мелі магчымасць праходзіць навуковыя стажыроўкі ў Эстонскім літаратурным музеі (г. Тарту) Эстонскай акадэміі навук у межах беларуска-эстонскага супрацоўніцтва ў сферы фалькларыстыкі пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Эстоніі (Праект па развіцці супрацоўніцтва 69-2016-A).
Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас на сустрэчу.Чарговую сустрэчу ў межах асветніцкіх лекцый-дыскусій, якія арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і філіялам Дом-музей І з’езда РСДРП, мы прысвецім абмеркаванню пытанняў, звязаных з не новай, але разам з тым актуальнай у розных колах грамадства тэмай – “Беларуская мова ў двухмоўным соцыуме”. Віншуем Голубеву Вікторыю Канстанцінаўну!Рашэннем Савета па абароне дысертацый Д 01.42.03 пры дзяржаўнай навуковай установе “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” ад 29 верасня 2017 г. (пратакол № 4) Голубевай Вікторыі Канстанцінаўне прысуджана вучоная ступень кандыдата філалагічных навук. Беларуска-ўкраінскія моўныя кантактыУ канцы сакавіка 2018 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася сустрэча дырэкцыі і загадчыкаў аддзелаў са студэнтамі-беларусістамі з Кіева, якія знаходзяцца ў Мінску на вучэбнай стажыроўцы. Лукашанец: Няма грошай на беларускамоўны пераклад? Давайце пісаць па-беларуску і паглядзім, ці знойдуцца грошы на рускамоўны пераклад
Аляксандр Лукашанец (злева). Фота Сяргея Гудзіліна.
Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец заклікаў прымаць законы на дзвюх дзяржаўных мовах. З такой заявай ён выступіў падчас круглага стала ў парламенце. |