


Mіжнародная супольнасць штогод 10-га снежня адзначае Дзень правоў чалавека ў сувязі з прыняццем у гэты дзень у 1948 г. Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. У 2018 годзе гэтай падзеі спаўняецца
70 гадоў.
Да юбілею Дэкларацыі Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі пры падтрымцы МЗС, Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтавана адмысловае выданне на беларускай мове гэтага сусветна вядомага дакумента.

На фота (злева направа): Павел Грыцэнка, Петра Прадкава, Марціна Ірэінава, Мікалай Антропаў
У адпаведнасці з рашэннем Міжнароднай камісіі “Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа” (АЛА) пры Міжнародным камітэце славістаў, прынятым пад час пасяджэння ў Частай-Папярнічцы (Славакія, 2017 г.), у склад рэдкалегіі тома “Рэфлексы tort/tolt, tert/telt, ort/olt” фанетыка-граматычнай серыі АЛА, які рыхтуецца Чэшскай нацыянальнай камісіяй АЛА, у якасці сурэдактараў былі ўведзены вядучы навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы М. П. Антропаў, а таксама старшыня Украінскай нацыянальнай камісіі АЛА П. Я. Грыцэнка. У ліпені б. г. у Інстытуце чэшскай мовы Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі (г. Брно) адбылося першае пасяджэнне рэдактарскай камісіі.

В.У. Фурс, арганізатар канферэнцыі - доктар філасофіі Ладзіслаў Янавец, В. В. Герасімовіч, Р.Ф. Сахарава
Пры падтрымцы праекта MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts) па пашырэнні прафесійных кантактаў старшыя навуковыя супрацоўнікі аддзела славістыкі і тэорыі мовы, Вольга Віктараўна Герасімовіч і Вольга Уладзіміраўна Фурс, 22–24 лістапада 2018 г. выступілі ў складзе дакладчыкаў на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Svět v obrazech a ve frazeologii II», арганізаванай кафедрай чэшскай мовы педагагічнага факультэта Карлава ўніверсітэта.

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў, Прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана акадэмік Акіф Алізадэ, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, старшыня Камітэта па навуцы і адукацыі Мілі Меджліса акадэмік Іса Габібейлі
30 кастрычніка 2018 года
запрашаем на лекцыю Мароз Валянціны Канстанцінаўны, доктара філалагічных навук, прафесара, прафесара кафедры беларускай і замежных моў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Тэма лекцыі: “Уласныя назоўнікі як неад’емны кампанент лексіка-граматычнага складу беларускай мовы: фармальны і функцыянальны аспекты даследавання асабовага імя”.
Пачатак у 11 гадзін. Аўдыторыя 302.
Светлая памяць, дарагі калега!

У апошнія дні верасня ў Лельчыцкі раён з Мінска была накіравана дыялекталагічная экспедыцыя, удзельнікамі якой сталі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольга Васілеўская і Вадзім Шклярык, а таксама выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алег Копач. Гаворкі жыхароў гэтай часткі Гомельскай вобласці адносяцца да паўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы і мазырскай групы гаворак у яго складзе. Сярод характэрных моўных асаблівасцей рэгіёна даследчыкамі вылучаюцца наступныя: вымаўленне [о] на месцы [а] (вода́, коро́ва замест вада́, каро́ва), вымаўленне [у] на месцы [ы] (му, ву́піў замест мы, вы́піў), ужыванне -са ў зваротных дзеясловах (мы́ўса, нае́ўса замест мы́ўся, нае́ўся), выкарыстанне асобных слоў, не ўласцівых беларускай літаратурнай мове (напрыклад, нябо́га ‘пляменніца’, чо́баты ‘боты’) і інш.

В. А. Шклярык з К. А. Герман, жыхаркай в. Данілевічы