
Віншуем Шклярыка Вадзіма Аляксандравіча!
У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пастанова Прэзідыума НАН Беларусі ад 17 снежня 1995 года № 25) прысуджана прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2017 года ў намінацыі “Лепшая навуковая работа маладых вучоных” Шклярыку Вадзіму Аляксандравічу за манаграфію “Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэк
Шклярыкам Вадзімам Аляксандравічам была абаронена кандыдацкая дысертацыя “Мікратапанімія Усходняга Палесся: лінгвагеаграфічны і лексіка-семантычны аспекты”

15 снежня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа на пасяджэнні вучонага савета па абароне дысертацый Д 01.42.03 навуковым супрацоўнікам аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Шклярыкам Вадзімам Аляксандравічам была абаронена кандыдацкая дысертацыя “Мікратапанімія Усходняга Палесся: лінгвагеаграфічны і лексіка-семантычны аспекты” (спецыяльнасць 10.02.01 – беларуская мова; навуковы кіраўнік – І.Л. Капылоў). Выніковая адзнака – 4.9.
Навука і адукацыя
У рамках праекта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка "Сузор'е культур" 7 снежня 2017 года прайшла сустрэча дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта, падчас якой абмярковаліся пытанні беларускай анамастыкі, тэрытарыяльнай і часавай дыферэнцыяцыі ўласных імёнаў, іх паходжанне.
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”

25‑26 кастрычніка 2017 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”.











