
29 чэрвеня 2017 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя двухтомнага выдання вядомага замежнага беларусіста Германа Бідэра “Антон Луцкевіч. Беларуская граматыка. Вільня, 1916”, якая была надрукавана ў Альдэнбургскім універсітэцкім выдавецтве. Праца паўстала дзякуючы ініцыятыве выдатнага нямецкага славіста прафесара Карла Гутшмідта, які адкрыў рукапісны тэкст беларускай граматыкі Антона Луцкевіча у бібліятэцы кафедры славістыкі Гамбургскага ўніверсітэта на пачатку 1990-х гадоў ХХ ст.



Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці: зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 19–20 студзеня 2017 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2017. – 418 с.
Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве: матэрыялы дакладаў Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысв. 40-годдзю аддзела бел.-рус. моўных сувязей (Мінск, 16 чэрвеня 2017 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад агул. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2017. – 280 с.
Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; уклад.: В.П. Русак [і інш.]; рэдкал.: В.П. Русак, Ю.С. Гецэвіч, С.І. Лысы. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 757 с.





