10 сакавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя электроннага выдання “Канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя”.
Канкарданс – унікальны лексікаграфічны даведнік, які пабачыў свет у Выдавецкім доме “Беларуская навука” ў канцы мінулага года. Ён уяўляе сабой комплекс слоўнікаў, складзеных на аснове корпуса тэкстаў, заснаванага на ўсіх творах мастацкай літаратуры ХІХ ст.