Тэлеканал СТВ (ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”) з 29 жніўня па 02 верасня 2016 года штодзённа транслюе цыкл інтэрв’ю з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Сяргеем Гараніным аб беларускім пісьменстве, кніжнасці і адукацыі. Цыкл прысвечаны ХХІІІ Дню беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе будзе праходзіць 3 – 4 верасня у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.
(Праграма “Раніца. Студыя добрага настрою”, пачатак у 7-45).

Выйшаў новы рэліз
Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны / А. А. Крывіцкі [і інш.]; уклад.: Ф. Д. Клімчук [і інш.]; навук. рэд. Г. А. Цыхун. - Мінск: Беларуская навука, 2016. - 275 с.
Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. / І. У. Будзько [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 558 с.
ПОЛАЦКІЯ ДЫЯМЕНТЫ: дыялектны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы i літ., Філ. «Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа» ; навук. рэд. В. М. Курцова. - Мінск : Беларуская навука, 2016. - 116 с.






