
5 тэзісаў пра сучасны стан беларускай мовы ад Аляксандра Лукашанца, дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
1. Менавіта ў нашым дынамічным высокатэхналагічным свеце асаблівую актуальнасць набываюць праблемы гуманітарнага жыцця грамадства. Толькі захаваўшы сваю гістарычную памяць, нацыянальную культуру, нацыянальныя традыцыі, можна застацца чалавекам сярод людзей і ганарыцца сваім месцам у той супольнасці, у якой Бог наканаваў нам жыць. Нягледзячы на тое, што на нашым маленькім зямным шары налічваецца больш за 3,5 тысячы моў, мы сутыкаемся з той сітуацыяй, што вельмі імкліва мовы знікаюць з твару зямлі. А гэта страта не толькі для носьбітаў гэтай мовы, але і для ўсяго чалавецтва, таму што траціцца частка той культуры, якую чалавецтва набыло за папярэдні перыяд. Для нашай рэчаіснасці, для нашай краіны адзначэнне Дня роднай мовы — добрая нагода пагаварыць і аб праблемах нашай роднай беларускай мовы — дзяржаўнай мовы нашай краіны, нацыянальнай мовы беларускага народа. З беларускай мовай ёсць пэўныя праблемы не ў плане развіцця яе сістэмы, а ў плане яе становішча і стану ў сучасным грамадстве, у плане яе запатрабаванасці як рэальнага сродку зносін.


Беларусь існуе ў культурнай прасторы дзякуючы людзям, якія размаўляюць, чытаюць, пішуць па-беларуску і, вядома, вывучаюць беларускую мову! Выключны стаж і выдатныя поспехі ў гэтай справе мае доктар філалагічных навук прафесар Генадзь Цыхун — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Міжнароднай акадэміі Еўразіі, доктар honoris causa Сафійскага ўніверсітэта. 

19 – 20 студзеня 2017 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння стваральніка першага нарматыўнага дапаможніка.
20 студзеня 2017 года спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння акадэміка Акадэміі навук Беларусі, вядомага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, пісьменніка-перакладчыка, вучонага-мовазнаўца, аўтара першай беларускай граматыкі, Браніслава Тарашкевіча.




