Курсы ствараюцца ў рамках кластара “Міжнародная школа беларускай мовы і літаратуры” як форма ўкаранення і практычнай рэалізацыі вынікаў навукова-даследчай працы інстытута
Мэта курсаў – папулярызацыя беларускай мовы
Курсы “Беларуская мова”
Агульныя задачы:


Беларусь існуе ў культурнай прасторы дзякуючы людзям, якія размаўляюць, чытаюць, пішуць па-беларуску і, вядома, вывучаюць беларускую мову! Выключны стаж і выдатныя поспехі ў гэтай справе мае доктар філалагічных навук прафесар Генадзь Цыхун — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Міжнароднай акадэміі Еўразіі, доктар honoris causa Сафійскага ўніверсітэта. 

19 – 20 студзеня 2017 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння стваральніка першага нарматыўнага дапаможніка.
20 студзеня 2017 года спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння акадэміка Акадэміі навук Беларусі, вядомага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, пісьменніка-перакладчыка, вучонага-мовазнаўца, аўтара першай беларускай граматыкі, Браніслава Тарашкевіча.
Адметнай падзеяй у жыцці Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа стала прэзентацыя ў лістападзе мінулага года новага выдання. Ім з'яўляецца "Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны". Кніга выйшла ў выдавецтве "Беларуская навука" (2016) пад агульнай рэдакцыяй доктара філалагічных навук, прафесара, вядомага славіста Г. А. Цыхуна.




