16 чэрвеня 2017 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве”, прысвечаная 40-годдзю аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей. На абмеркаванне быў вынесены шэраг актуальных праблем беларуска-рускага двухмоўя, супастаўляльнага даследавання лексікі, словаўтварэння, а таксама пытанні лексікаграфіі, перакладу і моўнай адукацыі ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму.
Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці
Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці: зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 19–20 студзеня 2017 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2017. – 418 с.
Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве
Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве: матэрыялы дакладаў Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысв. 40-годдзю аддзела бел.-рус. моўных сувязей (Мінск, 16 чэрвеня 2017 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад агул. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2017. – 280 с.
Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы
Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; уклад.: В.П. Русак [і інш.]; рэдкал.: В.П. Русак, Ю.С. Гецэвіч, С.І. Лысы. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 757 с.
11-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"
21 чэрвеня (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па ад
10-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"
14 чэрвеня (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302
адбудзецца дзясятая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.
Тэма лекцыі – “Беларуская тапанімія ў яе сувязі з матэрыяльнай і духоўнай культурай народа”, чытае:
дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў.
З краязнаўчай накіраванасцю
Указам Прэзідэнта 2017 год у Беларусі аб’яўлены Годам навукі. Гэтае рашэнне было прынята з мэтай стварэння спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміравання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу, павышэння ролі навукі ў выкананні сацыяльна-эканамічных задач развіцця грамадства.
“Пастаўскі край на гісторыка-культурнай карце Беларусі”
Пад такой назвай 20 і 21 красавіка ў Паставах праходзіў рэспубліканскі навукова-практычны семінар, арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён стаў яркай падзеяй сярод іншых мерапрыемстваў, прымеркаваных у нашай краіне да Года навукі і святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Да таго ж як мага лепш адлюстроўваў інтэграцыю навукі не толькі ў эканамічную, вытворчую, але і ў культурную, сацыяльную сферы сучаснага жыцця.
9-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"
7 чэрвеня (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302
адбудзецца дзявятая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.
Тэма лекцыі – “Культура мовы: граматычныя нормы”, чытае:
старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук Кацярына Дзмітрыеўна Шчасная.
8-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"
31 мая (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302
адбудзецца восьмая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.
7-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"
24 мая (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302
адбудзецца сёмая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.
Тэма лекцыі – “Культура мовы: арфаэпічныя нормы ”, чытае:
навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук Вераніка Аляксандраўна Мандзік.