Супрацоўнікі аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі 18 красавіка 2022 года правялі навукова-папулярную сустрэчу «Шляхамі беларускай лексікаграфіі» са студэнтамі 1 курса (13 група) філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці «Славянская філалогія»


Перад навучэнцамі выступілі В.П. Русак, (загадчык аддзела), В.А. Мандзік, В.І. Уласевіч, А.М. Сяргеева, В.Л. Татур, Н.П. Маслоўская. Навукоўцы пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, фундаментальнымі лексікаграфічнымі выданнямі 2013 года («Граматычны слоўнік назоўніка», «Граматычны слоўнік дзеяслова», «Граматычны слоўнік прыметніка»), новымі праектамі ў галіне распрацоўкі арфаграфічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы.



Сучасныя праблемы анамастыкі : зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – Вып. 1. – 404 с.








