Паважанае спадарства, прэзентацыя "Кітайска-беларускага слоўніка", якая была прызначана на 24 чэрвеня, адмяняецца. Пра правядзенне прэзентацыі будзе паведамлена асобна. Прыносім свае прабачэнні.
Прэзентацыя "Кітайска-беларускага. Беларуска-кітайскага слоўніка "

Конкурс творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства
Навукова-практычны семінар для настаўнікаў беларускамоўных агульнаадукацыйных устаноў Мінскай вобласці
У межах дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі на базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа 2 чэрвеня адбыўся навукова-практычны семінар. На сустрэчу з супрацоўнікамі Інстытута былі запрошаны настаўнікі беларускамоўных агульнаадукацыйных устаноў Мінскай вобласці. Дырэктар Інстытута І.Л. Капылоў пазнаёміў прысутных з асноўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў, выніковымі фундаментальнымі выданнямі, якія сведчаць пра высокі ўзровень развіцця лінгвістычнай навукі і з’яўляюцца грунтоўнай матэрыяльнай базай для паспяховага ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў краіне на дзяржаўнай беларускй мове. Настаўнікам быў прадстаўлены шэраг лексікаграфічных даведнікаў, падрыхтаваных у аддзеле беларуска-рускіх моўных сувязей, пераважна загадчыкам І.У. Ялынцавай, адрасаваных непасрэдна школьнікам. На семінары былі абмеркаваны таксама асобныя аспекты захавання тэрміналагічнай дысцыпліны ў навучальных дапаможніках.
Дзень славянскай пісьменнасці і культуры ў Засульскай сярэдняй школе
19 мая 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Засульская сярэдняя школа” Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню славянскай пісьменнасці і культуры. Яно было арганізавана ў межах супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Дыялекталагічная экспедыцыя на Пастаўшчыну
КОНКУРС ТВОРЧЫХ РАБОТ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ГОДУ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абвяшчае Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства (далей – Конкурс).
Конкурс праводзіцца з мэтай кансалідацыі беларускага грамадства і ўмацавання нацыянальнага адзінства, фарміравання пачуцця гонару за гераічнае мінулае і слаўнае сучаснае, падтрымкі таленавітых творчых людзей, папулярызацыі Беларусі ў прасторы міжнароднай культуры.
Намінацыі Конкурсу лепшых ідэй, накіраваных на адлюстраванне адзінства народа:
“Песні нашага краю”,
“Вершы і апавяданні пра свой край”,
За што я люблю родную зямлю
26 сакавіка ў Прэзідыуме НАН Беларусі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню пераможцаў Першага рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”. Конкурс быў абвешчаны па ініцыятыве Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова і прымеркаваны да завяршэння трылогіі Года малой радзімы. Арганізатарамі выступілі Цэнтр даследаваняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Аб’яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя работнікаў НАН Беларусі. Мэта конкурсу – падрыхтоўка жыхарамі нашай краіны творчых прац, у якіх адлюстроўваюцца дасягненні ў развіцці рэгіёнаў, увасабляецца пачуццё гонару за сваю малую радзіму, любоў да яе гераічнага мінулага і славутага цяперашняга. Такое агульнарэспубліканскае мерапрыемства скіравана на павышэнне ўзроўню духоўнай культуры, развіццё творчага патэнцыялу, абуджэнне цікавасці да вывучэння роднай мовы, літаратуры, гісторыі і культуры, захаванне і перадачу культурна-гістарычнай спадчыны будучым пакаленням, дэманстрацыю і папулярызацыю дасягненняў нашага народа. Ставілася задача даць магчымасць кожнаму аўтару выявіць сваю любоў да бацькаўшчыны. У конкурсе прынялі ўдзел 840 чалавек, узроставы дыяпазон удзельнікаў ад 6 гадоў (Зеньчык Цімафей з горада Вілейка Мінскай вобласці) да 91 года (Цюлюнова Ірэна Уладзіміраўна з вёскі Фальваркі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці), сацыяльны статус таксама розны – вучні, настаўнікі, студэнты, выкладчыкі ВНУ, урачы, бібліятэкары, вучоныя, вайскоўцы, журналісты, пенсіянеры.
Падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю"
26 сакавіка адбудзецца падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю".