17–18 снежня 2020 года на базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы анамастыкі”, прымеркаваная да 85-годдзя прафесара В. П. Лемцюговай. Арганізатарамі яе выступілі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Рэспубліканская тапанімічная камісія пры НАН Беларусі.
На канферэнцыі ў рэжыме on-line адбыліся два пленарныя пасяджэнні, працавалі чатыры секцыі (секцыя 1. Актуальныя праблемы антрапанімікі; секцыя 2. Актуальныя праблемы тапанімікі; секцыя 3. Тэарэтычныя аспекты анамастычных даследаванняў; секцыя 4.Гістарычная анамастыка. Анамастыка і праблемы міжмоўнага і міжэтнічнага ўзаемадзеяння). Прайшла прэзентацыя кнігі Юрыя Важніка “Тапанімічны космас”. На адкрыцці канферэнцыі з вітальным словам выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў, які расказаў пра дасягненні беларускай анамастычнай школы, акрэсліў праблемныя пытанні анамастычных даследаванняў на сучасным этапе, адзначыў уклад у анамастычную навуку прафесара В. П. Лемцюговай.



Русско-белорусский толковый словарь по металлургии и литейному производству / Национальная академия наук Беларуси [и др.]; сост.: В. А. Ковтун [и др.]; под общ. ред. Ю. М. Плескачевского. – Минск: Беларуская навука, 2020. – 739 с.
Шкляр, Г. З. Выбраныя працы. Моўная спадчына / Г. З. Шкляр ;уклад.: В. М. Курцова [і інш.] ; навук. рэд.: В. М. Курцова, Н. С. Ганцоўская. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 259 с.
Беларуская лінгвістыка. Вып. 84 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: А.А. Лукашанец (гал. рэд.), В.М. Нікалаева (адк. сакр.) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2020. – 160 с.






