
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, рэдакцыя навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» і канал «Культура» Беларускага радыё абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…». Конкурс прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты 1–2 курсаў ВНУ.
Конкурс праводзіцца з 1 снежня да 21 лютага 2026 года ў два этапы.
Прыём работ пачынаецца з дня апублікавання Палажэння аб Конкурсе і завяршаецца 1 лютага 2026 года.
Экспертыза і ацэнка конкурсных работ, вызначэнне лаўрэатаў – з 2 да 21 лютага 2026 года.


Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы : (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа) : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; пад агул. рэд. І. Л. Капылова ; навук. рэд. І. У. Ялынцава. – Мінск : Беларуская навука, 2025. – 468 с.











