
Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” за 2024/2025 навучальны год адбыўся14–16 студзеня ў Мінску.
Ужо традыцыйна ў журы алімпіяды акрамя настаўнікаў школ і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска ўваходзілі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Вікторыя Іванаўна Уласевіч і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка.


Беларуская мова ад А да Я / І. Л. Капылоў, А. М. Лапцёнак, Н. В. Паляшчук; аўтар ідэі праекта У. Р. Гусакоў. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 167 с.


Жураўскі, А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: да 100-годдзя з дня нараджэння вучонага / А. І. Жураўскі ; уступ. арт., навук.-давед. апарат, уклад.: Н. В. Паляшчук, Э. В. Ярмоленка, С. М. Макітрук. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 295 с.








