Круглы стол “Беларуская народная казка ў кніжных ілюстрацыях”

19 сакавіка 2026 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі  адбыўся круглы стол “Беларуская народная казка ў кніжных ілюстрацыях”, арганізатарамі якога выступілі аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў (Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы) і сектар этналінгвістыкі і фальклору (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа).

Штучны інтэлект і пераклад

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол «Пераклад у лічбавую эпоху: выклікі, магчымасці, абмежаванні». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і кафедра сучасных тэхналогій перакладу факультэта міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў.

СУСТРЭЧА НА ЗЯМЛІ ЦЯПІНСКАГА

17 сакавіка 2026 г. дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў і супрацоўнікі аддзела гісторыі беларускай мовы – загадчык аддзела Н.В. Паляшчук, вядучыя навуковыя супрацоўнікі І.У. Будзько і Э.В. Ярмоленка наведалі Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт і  прынялі ўдзел  у  круглым стале, прысвечаным прадстаўленню апошніх навуковых распрацовак аб асветніцкай і філалагічнай дзейнасці вядомага беларускага дзеяча Васіля Цяпінскага і правядзенню на Чашніччыне мерапрыемстваў у яго гонар.

У люстэрку «Роднага слова»

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае на творчую сустрэчу з галоўным рэдактарам навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» Наталляй Мікалаеўнай Шапран.

23 сакавіка ў 12:00

г. Мінск, вул. Сурганава, 1/2, аўд. 302

«ПАСТАЎШЧЫНА: РЭГІЯНАЛЬНАЕ І АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЕ Ў КУЛЬТУРЫ І ГІСТОРЫІ КРАЮ», 5–6 чэрвеня 2026 года

«ЕЎРАЗІЙСКАЯ ГУМАНІТАРНАЯ ПРАСТОРА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ ФІЛАЛАГІЧНЫХ НАВУК», 14–15 мая 2026 года

Кандрат Крапіва: яго творчая спадчына ўчора і сёння

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў прыняў удзел у круглым стале “Кандрат Крапіва: яго творчая спадчына ўчора і сёння”, прысвечаным 130-годдзю з дня нараджэння класіка. Ігар Лявонавіч у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на ролі К. Крапівы ў развіцці акадэмічнага мовазнаўства. Менавіта з асобай К.К. Атраховіча звязана вылучэнне Інстытута мовазнаўства з Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва і набыццё ім статуса самастойнай навуковай арганізацыі. У 1952–1956 гг. К.К. Атраховіч працаваў на пасадзе дырэктара Інстытута мовазнаўства. Гэта быў перыяд актыўнага станаўлення навуковых школ і інтэнсіўнага развіцця навуковых мовазнаўчых  напрамкаў. Пры непасрэдным удзеле і пад навуковай рэдакцыяй Крапівы былі выдадзены “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы” (1963)¸”Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак” (1968), “Граматыка беларускай мовы” (т. 1-2, 1962 –1966), “Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы” (ч. 1–3, 1957–1961), “Руска-беларускі слоўнік” (1953), “Беларуска-рускі слоўнік” (1962), “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (т. 1–5, 1977–1984) і інш.

МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «Прастора мовы: міжмоўныя і міжкультурныя ўзаемасувязі (да 90-годдзя Г.А. Цыхуна)» (Мінск, 5–6 лістапада 2026 года)

 

Шаноўныя калегі!

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая праводзіцца з нагоды ўшанавання памяці доктара філалагічных навук, прафесара Генадзя Апанасавіча Цыхуна, замежнага члена Македонскай акадэміі навук і мастацтваў, ганаровага доктара Сафійскага ўніверсітэта.

Заяўкі просім дасылаць на адрас confslav@gmail.com да 5 кастрычніка 2026 г.

Аргкамітэт

Кандрат Крапіва – творца, навуковец, акадэмік сатыры

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў і загадчык аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стст. А.А. Бараноўскі прынялі ўдзел у праграме “Дыялогі пра культуру”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=ZbnY2HFOr3I

Бюро навуковага савета па дзяржаўнай праграме навуковых даследаванняў

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў прыняў удзел у пасяджэнні бюро навуковага савета па дзяржаўнай праграме навуковых даследаванняў “Сацыяльна-эканамічная, палітычная і нацыянальна-культурная бяспека беларускай дзяржаўнасці” на 2026–2030 гады. Падчас пасяджэння членамі бюро былі абмеркаваны актуальнасць, мэты, задачы і меркаваныя вынікі НДР “Беларускамоўны медыядыскурс у эпоху штучнага інтэлекту і інфармацыйных тэхналогій” і дадзены навукова-метадычныя рэкамендацыі.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы